Інфармацыя аб арганізацыйных структурах палітычных партый, зарэгістраваных (пастаўленых на ўлік) галоўным упраўленнем юстыцыі Мінскага аблвыканкама
| Назва палітычнай партыі | Колькасць арганізацыйных структур | |||
| абласных | раённых, гарадскіх | першасных | усяго | |
| Ліберальна-дэмакратычная партыя Беларусі | 1 | 11 | - | 12 | 
| Беларуская партыя "Белая Русь" | 1 | 23 | 12 | 36 | 
| Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці | 1 | 14 | - | 15 | 
| Камуністычная партыя Беларусі | 1 | 29 | 86 | 116 | 
Аб некаторых пытаннях дзейнасці грамадскіх аб'яднанняў і іншых некамерцыйных арганізацый
У галоўным упраўленні юстыцыі Мінскага аблвыканкама зарэгістравана 115 грамадскіх аб'яднанняў, 11 фондаў , 2 трацейскіх суда, 1 саюз. Ва ўпраўленні зарэгістравана і пастаўлена на ўлік 179 арганізацыйных структур палітычных партый, 14 абласных структур прафсаюзаў, 16 арганізацыйная структура рэспубліканскіх дзяржаўна-грамадскіх аб'яднанняў і 182 арганізацыйных структур грамадскіх аб'яднанняў.
Аб дзяржаўнай акрэдытацыі на права ажыццяўлення дзейнасці па развіцці фізічнай культуры і спорту для ІП і арганізацый недзяржаўнай формы ўласнасці
Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта інфармуе, што ў мэтах далейшага ўрэгулявання пытанняў якаснага прадастаўлення паслуг у сферы фізічнай культуры і спорту, захавання адзіных патрабаванняў пры аказанні такіх паслуг, Законам Рэспублікі Беларусь ад 19 ліпеня 2022 г. г. № 200-З «Аб змяненні Законаў па пытаннях фізічнай культуры і спорту» прадугледжана, што індывідуальныя прадпрымальнікі, камерцыйныя арганізацыі і грамадскія аб'яднанні, якія аказваюць паслугі ў сферы фізічнай культуры і спорту падлягаюць дзяржаўнай акрэдытацыі на права ажыццяўлення дзейнасці па развіцці фізічнай культуры і спорту.