Надрукаваць гэтую старонку

Новы Міністр юстыцыі Сяргей Хаменка прадстаўлены калектыву

19 кастрычніка 2021 года кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Ігар Сяргеенка прадставіў калектыву Міністэрства юстыцыі новага кіраўніка –Сяргея Хаменка.

Віншуючы Міністра юстыцыі з прызначэннем, Ігар Пятровіч падкрэсліў, што вялікі вопыт кіруючай работы дапаможа Сяргею Мікалаевічу справіцца з ускладзенымі на яго Кіраўніком дзяржавы абавязкамі. Звяртаючыся да калектыву, Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта адзначыў: «З вашай дапамогай і з вашым непасрэдным удзелам ўсе пытанні будуць вырашацца так, як гэтага патрабуюць інтарэсы дзяржавы, і, я перакананы, Сяргей Мікалаевіч пастараецца паглыбіцца ў праблемы і вялікую колькасць напрамкаў дзейнасці ведамства і апраўдае ўскладзеныя давер».

Міністр юстыцыі Сяргей Хаменка адзначыў, што для яго гонар ўзначаліць калектыў прафесіяналаў, які карыстаецца вялікай павагай, у тым ліку на міжнародным узроўні: «Са словам«законнасць» я прайшоў усю сваю прафесійную дзейнасць. Сваім калегам заўсёды казаў, што яны чэмпіёны свету па перамозе над каляровымі рэвалюцыямі. А вы – тыя людзі, якія падрыхтавалі прававы фундамент гэтай перамогі. Асноўнымі прынцыпамі ў маёй дзейнасці, пачынаючы з лейтэнанцкіх пагонаў, заўсёды былі дзве пазіцыі – прыстойнасць і стараннасць».

На мерапрыемстве таксама прысутнічаў былы Міністр юстыцыі Алег Сліжэўскі, які пажадаў новаму Міністру юстыцыі Сяргею Мікалаевічу поспехаў у працы, а таксама выказаў упэўненасць, што ў яго ўсё атрымаецца, бо з такім калектывам па-іншаму быць не можа.

У сваю чаргу Першы намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Мікалай Снапкоў за шматгадовую плённую працу ў органах дзяржаўнага кіравання, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў ўручыў Алегу Сліжэўскаму Ганаровую грамату Савета Міністраў.

        

Сяргей Хаменка нарадзіўся 21 верасня 1966 гада ў украінскім горадзе Ясінаватая Данецкай вобласці. Ён скончыў Арджанікідзаўская вышэйшае ваеннае каманднае Чырвонасцяжнае вучылішча імя С.М. Кірава МУС СССР, Ваенную акадэмію імя М.В.Фрунзэ ў Маскве, факультэт Генеральнага штаба Узброеных Сіл Ваеннай акадэміі Беларусі. Праходзіў службу на розных камандных пасадах ва ўнутраных войсках МУС СССР і МУС Беларусі. З 2009 года займаў пасаду першага намесніка начальніка штаба ўнутраных войскаў, затым – першага намесніка камандуючага ўнутранымі войскамі МУС – начальніка штаба. З 2014 года ўзначальваў Дэпартамент аховы МУС. У снежні 2019 года быў прызначаны намеснікам міністра ўнутраных спраў. Узнагароджаны ордэнам «За службу Радзіме» III ступені, медалямі «За адзнаку ў ахове грамадскага парадку», «За бездакорную службу» ўсіх ступеняў, іншымі медалямі і нагруднымі знакамі. Тройчы (XXIV, XXV, XXVI скліканні) абіраўся дэпутатам Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў.

Фота: БелТА

Падзяліцца: