Аб дзяржаўнай рэгістрацыі суб’ектаў гаспадарання за шэсць месяцаў 2021 года

За шэсць месяцаў 2021 года ў Беларусі зарэгістравана 21745 суб’ектаў гаспадарання (4713 юрыдычных асоб і 17032 індывідуальных прадпрымальніка):

  • у Брэсцкай вобласці – 378 юрыдычных асоб і 2272 індывідуальных прадпрымальніка;
  • у Віцебскай вобласці – 287 юрыдычных асоб і 1585 індывідуальных прадпрымальнікаў;
  • у Гомельскай вобласці – 352 юрыдычныя асобы і 1906 індывідуальных прадпрымальнікаў;
  • у Гродзенскай вобласці – 296 юрыдычных асоб і 2126 індывідуальных прадпрымальнікаў;
  • у Мінскай вобласці – 787 юрыдычных асоб і 2917 індывідуальных прадпрымальнікаў;
  • у Магілёўскай вобласці – 285 юрыдычных асоб і 1626 індывідуальных прадпрымальнікаў;
  • у горадзе Мінску – 2295 юрыдычных асоб і 4600 індывідуальных прадпрымальнікаў.

Нацыянальным банкам, Міністэрствам фінансаў, Міністэрствам юстыцыі, а таксама галоўнымі ўпраўленнямі юстыцыі аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама (у дачыненні да мясцовых грамадскіх аб’яднанняў і фондаў) у абазначаны перыяд былі зарэгістраваны 33 юрыдычныя асобы.

Пры гэтым у дачыненні да 18577 суб'ектаў гаспадарання (4976 юрыдычных асоб і 13601 індывідуальнага прадпрымальніка) пачалася працэдура ліквідацыі (спынення дзейнасці).

Версия для печати
Поделиться: