Ва ўсе часы людзі прызнавалі, што прэстыжным можа стаць практычна любы занятак – усё залежыць ад таго, як чалавек будзе працаваць. Любая прафесія па-свойму ўнікальная. У кожнай прафесіі ёсць свая спецыфіка работы, свае каштоўнасці і свае героі. І, а як жа ж, практычна ў кожнай прафесіі ёсць свой святочны дзень – уласнае прафесійнае свята!
Першая нядзеля студзеня - Дзень фінансавых і банкаўскіх работнікаў Беларусі!
Паважаныя фінансісты!
Прыміце самыя шчырыя і сардэчныя віншаванні з прафесійным святам!
Сёння ў фінансавай сістэме працуюць першакласныя спецыялісты, адказныя, добрасумленныя, кампетэнтныя, якія здатныя вырашыць самыя складаныя задачы, лёгка арыентуюцца ў тонкасцях бюджэтнага і падатковага заканадаўства. Узровень развіцця нацыянальнай эканомікі і стабільнасць у краіне ў значнай меры залежаць ад дзейснасці традыцыйных і найноўшых сучасных фінансавых механізмаў, кіраванне якімі ажыццяўляецца непасрэдна Вамі. Значны ўклад работнікаў фінансавых органаў у рашэнне як перспектыўных задач, звязаных з рэфармаваннем грамадскіх фінансаў, так і штодзённых, бягучых, але не менш значных, не можа не застацца незаўважаным.
Жадаем Вам дабрабыту, плённай працы, прафесійных поспехаў, стабільнасці і новых гарызонтаў у фінансавай дзейнасці! Хай кожны новы дзень прыносіць толькі радасць!
Прапаноўваем Вам азнаёміцца з віртуальнай выстаўкай дакументаў з фондаў Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці, прысвечанай прафесійнаму святу – Дню фінансавых і банкаўскіх работнікаў.
Аўтары выстаўкі:
Ю.В.Мілеўская, Ю.С.Рамашка, А.Л.Салонька.
№ |
Назва дакумента і пошукавыя даныя |
1 |
Ф. 300. Оп. 1. Д. 14. Л. 26, 26 аб. Копія. |
2 |
Ф. 769. Оп. 1. Д. 2. Л. 47. Аўтэнтык. |
3 |
Ф. 769. Оп. 1. Д. 2. Л. 78. Аўтэнтык. |
4 |
Ф. 299. Оп. 1. Д. 2. Л. 38, 38об. Копія. |
5 |
Ф. 294. Оп. 1. Д, 29. Л. 21. Друкарскі экзэмпляр. |
6 |
Ф. 34. Оп. 1. Д. 16. Л. 41. Аўтэнтык. |
7 |
Плакат: «Сяляне! Ці купілі вы білеты залатой выйгрышнай пазыкі?». 1923 г. Ф. 34. Оп. 1. Д. 16. Л. 66. Друкарскі экзэмпляр. |
8 |
Ф. 319. Оп. 1. Д. 6. Л. 15. Аўтэнтык. |
9 |
Ф. 299. Оп. 1. Д. 134. Л. 166. Рукапіс на бланку. |
10 |
Ф. 1101. Оп. 2. Д. 13. Л. 1. Друкарскі экзэмпляр. |
11 |
Ф. 776. Оп. 1. Д. 1. Л. 261. Аўтэнтык. |
12 |
Расходны расклад у Барысаўскую цэнтральную Гострудсберкассу. 29 ліпеня 1925 г. Ф. 776. Оп. 1. Д. 1. Л. 394. Аўтэнтык. |
13 |
Ф. 770. Оп. 1. Д. 1. Л. 17. Копія. |
14 |
Ф. 770. Оп. 1. Д. 1. Л. 83. Аўтэнтык. |
15 |
Правіла аб парадку крэдытавання саматужнікаў з фонда беднаты Белсельбанка. 24 жніўня 1927 г. Ф. 704. Оп. 1. Д. 1. Л. 281, 282. Копія |
16 |
Ф. 2459. Оп. 2. Д. 1а. Л. 116. Копія. |