Дакументы для ліквідацыі

Пералік дакументаў, якія прадстаўляюцца пры ліквідацыі юрыдычнай асобы па рашэнні ўласніка маёмасці (заснавальнікаў, удзельнікаў)

У адпаведнасці з Інструкцыяй аб парадку апублікавання звестак аб ліквідацыі (спыненні дзейнасці) суб'ектаў гаспадарання, зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 жніўня 2011 г. № 1164, звесткі аб тым, што суб'ект гаспадарання знаходзіцца ў працэсе ліквідацыі (спынення дзейнасці) размяшчаюцца ў глабальнай кампутарнай сетцы Інтэрнэт на афіцыйным сайце юрыдычнага навукова-практычнага часопіса «Юстыцыя Беларусі» установай «Рэдакцыя часопіса «Юстыцыя Беларусі».

Звяртаем увагу, што да звароту ў рэгіструючы орган з заявай аб ліквідацыі (спыненні дзейнасці) суб'ект гаспадарання абавязаны аплаціць паслугі па апублікаванні звестак аб ліквідацыі https://justbel.info/claim/liquidation

Старшыня ліквідацыйнай камісіі (ліквідатар) асабіста альбо ад яго імя асоба па даверанасці на працягу 10 рабочых дзён пасля даты прыняцця рашэння аб ліквідацыі прадастаўляе:

  • заяву аб ліквідацыі па ўстаноўленай форме;
  • рашэнне аб ліквідацыі (калі складзена на замежнай мове з перакладам і натарыяльна засведчаным подпісам перакладчыка);
  • для замежных арганізацый ўласнікаў маёмасці (заснавальнікаў, удзельнікаў) легалізаваная выпіска з гандлёвага рэестра краіны заснавання або іншы эквівалентны доказ юрыдычнага статусу арганізацыі ў адпаведнасці з заканадаўствам краіны яе ўстановы або натарыяльна завераная копія названых дакументаў (выпіска павінна быць датавана не пазней за 1 год да дня падачы заявы аб ліквідацыі, перакладзеная, подпіс перакладчыка натарыяльна засведчаны).

* ПРЫ НАЯЎНАСЦІ ЗАПАЗЫЧАНАСЦІ перад крэдыторамі старшыня ліквідацыйнай камісіі (ліквідатар) прызначаюцца ў адпаведнасці 

з патрабаваннямі пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 красавіка 2013 г. № 314 «Аб некаторых пытаннях прызначэння старшыні ліквідацыйнай камісіі (ліквідатара)».


Для выключэння юрыдычнай асобы з АДР падаюцца:

  • ліквідацыйны баланс, падпісаны членамі ліквідацыйнай камісіі (ліквідатарам) і зацверджаны ўласнікам маёмасці (заснавальнікамі, удзельнікамі) альбо органам камерцыйнай арганізацыі, упаўнаважаным на тое статутам (устаноўчым дагаворам – для камерцыйнай арганізацыі, якая дзейнічае толькі на падставе ўстаноўчага дагавора);
  • арыгінал пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі або заява аб яго страце з прыкладаннем звестак аб публікацыі аб'явы аб страце.

Пералік дакументаў, якія прадстаўляюцца пры спыненні дзейнасці індывідуальнага прадпрымальніка 

Пры прыняцці індывідуальным прадпрымальнікам рашэння аб спыненні сваёй дзейнасці індывідуальны прадпрымальнік (асабіста альбо асоба ад яго імя па даверанасці) прадстаўляе ў рэгіструючы орган:

  • заяву аб спыненні дзейнасці па ўстаноўленай форме

Для выключэння індывідуальнага прадпрымальніка з АДР па завяршэнні звязаных з спыненнем дзейнасці мерапрыемстваў прадстаўляюцца:

  • арыгінал пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі індывідуальнага прадпрымальніка, а пры яго адсутнасці – заява аб яго страце з прыкладаннем звестак аб публікацыі аб'явы аб страце;
  • паведамленне аб завяршэнні працэсу спынення дзейнасці па ўстаноўленай форме.

Формы заяў і паведамленняў па пытаннях ліквідацыі (спынення дзейнасці) суб'ектаў гаспадарання http://minjust.gov.by/ru/egr/liquidation-form/

Версiя для друку
Падзяліцца:
Мы используем файлы cookie

Мы используем файлы cookie на нашем сайте. Некоторые из них необходимы для работы сайта, а другие помогают нам улучшить этот сайт и удобство использования (отслеживающие файлы cookie). Вы можете сами решить, хотите ли вы разрешить использование файлов cookie или нет. Обратите внимание, что если вы отклоните их, вы не сможете использовать все функции сайта.