Рэквізіты атрымальнікаў дзяржаўнай пошліны
Парадак аплаты дзяржаўнай пошліны з дапамогай АРІП
УВАГА! ДЗЯРЖАЎНАЯ ПОШЛІНА ВЫПЛАЧВАЕЦЦА Ў АДПАВЕДНЫ БЮДЖЭТ ПА МЕСЦЫ ЗДЗЯЙСНЕННЯ ЮРЫДЫЧНА ЗНАЧНАГА ДЗЕЯННЯ.
ФАКТ выплаты дзяржаўнай пошліны шляхам пералічэння сумы дзяржаўнай пошліны з рахунку плацельшчыка пацвярджаецца дадатковым экзэмплярам плацежнай інструкцыі з адзнакай банка аб яго выкананні. Пры гэтым у адзнацы банка павінны ўтрымлівацца дата выканання плацежнай інструкцыі, АРЫГІНАЛЬНЫ ШТАМП БАНКА І ПОДПІС АДКАЗНАГА ВЫКАНАЎЦЫ.
Код плацяжу: для юрыдычных асоб – 03001, для фізічных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў – 03002
Стаўкі дзяржпошліны за дзяржаўную рэгістрацыю суб'ектаў гаспадарання, выдачу дублікатаў пасведчанняў аб іх дзяржаўнай рэгістрацыі (дадатак 22 да Асаблівай часткі Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь)
Назва дакументаў і дзеянняў, за якія спаганяецца дзяржаўная пошліна |
Стаўкі дзяржаўнай пошліны |
Сума (рублёў) |
Дзяржаўная рэгістрацыя: |
||
камерцыйнай арганізацыі (за выключэннем камерцыйнай арганізацыі, у якой колькасць заснавальнікаў – інвалідаў перавышае 50 працэнтаў, камерцыйнай арганізацыі, створанай арганізацыяй ветэранаў, таварыствам інвалідаў, а таксама сялянскай (фермерскай) гаспадаркі) |
1 базавая велічыня* |
37 руб. |
Некамерцыйнай арганізацыі (за выключэннем названых у пунктах 3,6,9,11,13 і 14 дадатка 22 да Падатковага кодэкса) |
0,5 базавай велічыні |
18 руб. 50 кап. |
індывідуальнага прадпрымальніка |
0,5 базавай велічыні |
18 руб. 50 кап.. |
камерцыйнай арганізацыі, у якой колькасць заснавальнікаў – інвалідаў перавышае 50 працэнтаў, камерцыйнай арганізацыі, створанай арганізацыяй ветэранаў, таварыствам інвалідаў, а таксама сялянскай (фермерскай) гаспадаркі |
0,8 базавай велічыні |
29 руб. 60 кап. |
змяненняў і (або) дапаўненняў, якія ўносяцца ў статут камерцыйнай арганізацыі (устаноўчы дагавор – для камерцыйнай арганізацыі, якая дзейнічае толькі на падставе ўстаноўчага дагавора), за выключэннем камерцыйнай арганізацыі, у якой колькасць заснавальнікаў (удзельнікаў) – інвалідаў перавышае 50 працэнтаў, камерцыйнай арганізацыі, ствараемай арганізацыяй ветэранаў, таварыствам інвалідаў, а таксама сялянскай (фермерскай) гаспадаркі |
2 базавые велічыні |
74 руб. |
змяненняў і (або) дапаўненняў, якія ўносяцца ў статут камерцыйнай арганізацыі (устаноўчы дагавор – для камерцыйнай арганізацыі, якая дзейнічае толькі на падставе ўстаноўчага дагавора), у якой колькасць заснавальнікаў (удзельнікаў) – інвалідаў перавышае 50 працэнтаў, камерцыйнай арганізацыі, створанай арганізацыяй ветэранаў, таварыствам інвалідаў, а таксама сялянскай (фермерскай) гаспадаркі |
0,5 базавай велічыні |
18 руб. 50 кап. |
змяненняў і (або) дапаўненняў, якія ўносяцца ў статуты некамерцыйнай арганізацыі (за выключэннем названых у пунктах 3,6,9,11,13 і 14 дадатка 22 да Падатковага кодэкса) |
0,25 базавай велічыні |
9 руб. 25 кап. |
змяненняў, якія ўносяцца ў пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі індывідуальнага прадпрымальніка |
0,25 базавай велічыні |
9 руб. 25 кап. |
Выдача дубліката пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі юрыдычнай асобы, пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі індывідуальнага прадпрымальніка |
50 працэнтаў стаўкі, устаноўленнай за дзяржаўную рэгістрацыю адпаведных юрыдычнай асобы альбо індывідуальнага прадпрымальніка |
* памер базавай велічыні складае 37 рублёў