Дзяржаўная рэгістрацыя змяненняў і (або) дапаўненняў, унесеных у статут грамадскага аб'яднання, саюза

Пералік дакументаў, якія прадстаўляюцца ў рэгістрыруючы орган для дзяржаўнай рэгістрацыі змяненняў і (або) дапаўненняў, унесеных у статут грамадскага аб'яднання, саюза

Для дзяржаўнай рэгістрацыі змяненняў і (або) дапаўненняў, унесеных у статут грамадскага аб'яднання, саюза, у месячны тэрмін з дня іх унясення ў адпаведны рэгістрыруючы орган прадстаўляюцца:

  • заява аб дзяржаўнай рэгістрацыі змяненняў і (або) дапаўненняў, унесеных у статут грамадскага аб'яднання, саюза, падпісанае кіраўніком грамадскага аб'яднання, саюза або іншай асобай, упаўнаважанай на то ў адпаведнасці са статутам грамадскага аб'яднання, саюза (форма);
  • пратакол пасяджэння органа, правамоцнага ўносіць змяненні і (або) дапаўненні ў статут грамадскага аб'яднання, саюза;
  • арыгінал статута грамадскага аб'яднання, саюза;
  • змяненні і (або) дапаўненні ў двух экзэмплярах, аформленыя ў выглядзе дадатку да статута, без натарыяльнага засведчання, электронная копія гэтага прыкладання. Калі змяненні і (або) дапаўненні, якія ўнесены ў выглядзе дадатку да статуту больш трох разоў, а таксама калі ўнасімыя змяненні і (або) дапаўненні складаюць больш за палову тэксту статута, для дзяржаўнай рэгістрацыі патрабуецца прадстаўленне статута ў новай рэдакцыі ў двух экзэмплярах без натарыяльнага засведчання, яго электроннай копіі. Статут можа быць прадстаўлены ў новай рэдакцыі таксама па ўласнай ініцыятыве грамадскага аб'яднання, саюза;
  • плацежны дакумент, які пацвярджае выплату дзяржаўнай пошліны (за выключэннем выпадкаў вызвалення ад яе выплаты, прадугледжаных заканадаўчымі актамі).

Для дзяржаўнай рэгістрацыі змяненняў і (або) дапаўненняў, унесеных у статут грамадскага аб'яднання, саюза i якія датычацца змянення поўнай i (або) скарочанай назвы грамадскага аб'яднання, саюза, дадаткова ў адпаведны рэгіструючы орган прадстаўляюцца:

  • пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі грамадскага аб'яднання, саюза;
  • заява грамадзяніна (у выпадку яго смерці - заява яго нашчадкаў) аб дачы згоды на выкарыстанне ў назве грамадскага аб'яднання, саюза імя гэтага грамадзяніна (толькі пры ўключэнні імя гэтага грамадзяніна ў назву грамадскага аб'яднання, саюза);
  • дакумент аб аплаце за паведамленне аб змяненні поўнай i (або) скарочанай назвы грамадскага аб'яднання, саюза ў дадатку да юрыдычнага навукова-практычнага журнала "Юстыцыя Беларусі".

Для дзяржаўнай рэгістрацыі змяненняў і (або) дапаўненняў, унесеных у статут грамадскага аб'яднання, саюза i якія датычацца змянення указання на тэрыторыю распаўсюджання дзейнасці грамадскага аб'яднання, саюза, дадаткова ў адпаведны рэгіструючы орган падаецца пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі грамадскага аб'яднання, саюза.

(Артыкул 13 Закона Рэспублікі Беларусь ад 4 кастрычніка 1994 г. «Аб грамадскіх аб'яднаннях»)

Версiя для друку
Падзяліцца: