Дзяржаўная рэгістрацыя грамадскіх аб’яднанняў

Пералік дакументаў, якія прадстаўляюцца ў рэгістрыруючы орган для дзяржаўнай рэгістрацыі грамадскага аб'яднання, саюза (асацыяцыі) грамадскіх аб'яднанняў

Для дзяржаўнай рэгістрацыі грамадскага аб'яднання, саюза ў месячны срок з дня правядзення ўстаноўчага з'езда, канферэнцыі, агульнага сходу або іншага ўстаноўчага сходу ў адпаведны рэгістрыруючы орган прадстаўляюцца:

  • заява аб дзяржаўнай рэгістрацыі грамадскага аб'яднання, саюза, падпісанае кіраўніком грамадскага аб'яднання, саюза або іншай асобай, упаўнаважанай на то ў адпаведнасці са статутам грамадскага аб'яднання, саюза (форма);
  • статут грамадскага аб'яднання, саюза ў двух экзэмплярах без натарыяльнага засведчання, яго электронная копія;
  • пратакол устаноўчага з'езда, канферэнцыі, агульнага сходу або іншага ўстаноўчага сходу;
  • плацежны дакумент, які пацвярджае выплату дзяржаўнай пошліны (за выключэннем выпадкаў вызвалення ад яе выплаты, прадугледжаных заканадаўчымі актамі);
  • для грамадскага аб'яднання - спіс заснавальнікаў грамадскага аб'яднання, у якім указаны прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку, дата нараджэння, грамадзянства, месца жыхарства і нумар хатняга тэлефона, месца работы (вучобы) i нумар рабочага тэлефона, а таксама змяшчаецца асабісты подпіс кожнага з заснавальнікаў (форма). Міжнародным грамадскім аб'яднаннем таксама прадстаўляюцца дакументы, якія сведчаць аб стварэнні яго арганізацыйных структур на тэрыторыі адной або некалькіх замежных дзяржаў (пратаколы сходаў або выпіскі з іх, спісы членаў грамадскага аб'яднання, якія знаходзяцца ў гэтых арганізацыйных структурах). Пры гэтым дакументы, складзеныя за межамі Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з заканадаўствам замежнай дзяржавы, прымаюцца пры наяўнасці іх легалізацыі або прастаўлення апастыля, калі іншае не прадугледжана міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь, і павінны суправаджацца перакладам на адну з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь, завераным ва ўстаноўленым парадку;
  • для саюза - выпіскі з пратаколаў пасяджэнняў кіруючых органаў грамадскіх аб'яднанняў, якія ствараюць саюз, на якіх былі прыняты рашэнні аб выступленні іх у якасці заснавальнікаў саюза, а таксама копіі статутаў грамадскіх аб'яднанняў, якія ствараюць саюз, i пасведчанняў аб дзяржаўнай рэгістрацыі гэтых грамадскіх аб'яднанняў (толькі для замежных арганізацый). Пры гэтым дакументы, складзеныя за межамі Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з заканадаўствам замежнай дзяржавы, прымаюцца пры наяўнасці іх легалізацыі або прастаўлення апастыля, калі іншае не прадугледжана міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь, і павінны суправаджацца перакладам на адну з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь, завераным ва ўстаноўленым парадку;
  • спісы членаў выбарных органаў грамадскага аб'яднання, саюза, у якіх указаны прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку, дата нараджэння, грамадзянства, месца жыхарства і нумар хатняга тэлефона, месца работы (вучобы) i нумар рабочага тэлефона, пасады ў гэтых выбарных органаъ (форма);
  • заява грамадзяніна (у выпадку яго смерці - заява яго нашчадкаў) аб дачы згоды на выкарыстанне ў назве грамадскага аб'яднання, саюза імя гэтага грамадзяніна (толькі пры ўключэнні імя гэтага грамадзяніна ў назву грамадскага аб'яднання, саюза);
  • дакумент, які пацвярджае наяўнасць юрыдычнага адраса грамадскага аб'яднання, саюза (месца знаходжання кіруючага органа).
  • дакумент аб аплаце за паведамленне аб дзяржаўнай рэгістрацыі грамадскага аб'яднання, саюза ў дадатку да юрыдычнага навукова-практычнага журналу "Юстыцыя Беларусі" (220004, г. Мінск, вул. Кальварыйская, 1, пам.703; тэл./факс +375 17 306 53 69, 200 02 46)

(Артыкул 13 Закона Рэспублікі Беларусь ад 4 кастрычніка 1994 г. «Аб грамадскіх аб'яднаннях»)

Версiя для друку
Падзяліцца: