Склад і дзейнасць Мінскай абласной грамадскай назіральнай камісіі

Склад Мінскай абласной грамадскай назіральнай камісіі пры галоўным упраўленні юстыцыі Мінскага аблвыканкама:

Станютка Анатоль Уладзіміравіч – грамадскае аб'яднанне «Садзейнічанне бяспекі дарожнага руху», старшыня камісіі;
Іванова Марына Вячаславаўна - Мінская абласная арганізацыя грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», сакратар камісіі;
Ракита Сяргей Станіслававіч – спартыўнае грамадскае аб'яднанне «Клуб «Белы журавель», сябра камісіі;
Барысевіч Вера Мікалаеўна – Мінская абласная арганізацыя грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз жанчын», сябра камісіі;
Гарэлік Сяргей Уладзіміравіч - Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне «Белая Русь», сябра камісіі.

Прававая аснова дзейнасці камісіі:


Аб працы камісіі 2025

10 красавіка 2025 г. члены Мінскай абласной грамадскай наглядальнай камісіі пры галоўным упраўленні юстыцыі Мінскага аблвыканкама сумесна з прадстаўнікамі Мінскай гарадской грамадскай наглядальнай камісіі пры галоўным упраўленні юстыцыі Мінскага гарвыканкама наведалі ўстанову "Следчы ізалятар № 1" упраўлення Дэпартамента выканання пакаранняў Міністэрства ўнутраных спраў па г. Мінску і Мінскай вобласці.

Грамадскія наглядальныя камісіі азнаёміліся з умовамі размяшчэння асоб, якія ўтрымліваюцца ва ўстанове, іх медыка-санітарнага забеспячэння і харчавання. Таксама падчас наведвання ўстановы было праведзена ананімнае анкетаванне асоб, зняволеных пад варту.

Умовы размяшчэння, харчавання, лячэння асоб, якія ўтрымліваюцца ў СІЗА № 1, адпавядаюць патрабаванням, устаноўленым да сістэмы выканання пакарання. У ходзе гутаркі з асобамі, узятымі пад варту, і іх анкетавання скаргаў і нараканняў на працу адміністрацыі ўстановы і ўмовы размяшчэння не паступала.

 

Аб працы камісіі 2024       

У адпаведнасці з планам работы Мінскай абласной грамадскай наглядальнай камісіі пры галоўным упраўленні юстыцыі Мінскага аблвыканкама на 2024 год 29 красавіка 2024 г. была наведана папраўчая ўстанова «Турма № 8» УДВП МУС па г. Мінску і Мінскай вобласці.

Грамадская наглядальная камісія ў ходзе наведвання папраўчых устаноў праводзіла ананімнае анкетаванне, азнаёмілася з умовамі побыту асуджаных, арганізацыяй іх вольнага часу, умовамі арганізацыі працоўнай дзейнасці, медыка-санітарнага забеспячэння.

Умовы размяшчэння, харчавання, лячэння, арганізацыя вольнага часу асуджаных і іх працаўладкавання адпавядаюць усім патрабаванням, устаноўленым да сістэмы выканання пакаранняў.

0 02 0a 33400433401b78105ef724a6d766fa7d70a9a99c99b09f648fd7eb38d007522e 1c6db6bd2cc176 крупный размер

15 лістапада 2024 г. была наведана папраўчая ўстанова адкрытага тыпу № 39 УДВП МУС па г. Мінску і Мінскай вобласці.

Грамадскай наглядальнай камісіяй пры галоўным упраўленні юстыцыі Мінскага аблвыканкама ў ходзе наведвання папраўчай установы праведзена ананімнае анкетаванне, таксама камісія азнаёмілася з умовамі побыту асуджаных арганізацыяй іх вольнага часу, умовамі арганізацыі працоўнай дзейнасці, медыка-санітарнага забеспячэння.

Умовы размяшчэння, лячэння, арганізацыя вольнага часу асуджаных іх працаўладкавання адпавядаюць усім патрабаванням, устаноўленым да сістэмы выканання пакаранняў.

Версiя для друку
Падзяліцца: