На семінары былі абмеркаваны актуальныя пытанні дзейнасці органаў прымусовага выканання, арганізацыі працы аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы органаў прымусовага выканання, а таксама правапрымяняльная практыка выканаўчага вядзення і праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў па пытаннях выканаўчага вядзення».
З дакладамі на названыя тэмы выступілі прадстаўнікі Міністэрства юстыцыі і тэрытарыяльных органаў прымусовага выканання.
Семінар прайшоў у актыўнай і дзелавой абстаноўцы, яго ўдзельнікі змаглі абмяняцца вопытам і інфармацыяй па актуальных тэмах ў сферы выканаўчага вядзення.