Міністр юстыцыі правёў выязны прыём грамадзян і наведаў органы юстыцыі ў Чэрвені

27 сакавіка 2020 года Міністр юстыцыі Алег Сліжэўскі правёў выязны прыём грамадзян на базе Чэрвеньскага райвыканкама.

Пытанні, з якімі звярталіся грамадзяне, тычыліся выканання адвакатам сваіх абавязацельстваў па дагавору на аказанне юрыдычнай дапамогі кліенту, а таксама выканання судовых рашэнняў, звязаных з спагнаннем грашовых сродкаў.

У гэты ж дзень Міністр юстыцыі правёў рабочую сустрэчу з працоўнымі калектывамі аддзела прымусовага выканання і натарыяльнай канторы Чэрвеньскага раёна. На сустрэчы абмяркоўваліся бягучыя працоўныя пытанні, звязаныя з выкананнем судовых пастаноў і іншых выканаўчых дакументаў, а таксама пытанні аказання натарыяльных паслуг грамадзянам і арганізацыям.

Міністр наведаў таксама новы будынак аддзела загс Чэрвеньскага райвыканкама, адкрыццё якога плануецца ў маі бягучага года.

 

Priyem CHerven 31

Версiя для друку
Падзяліцца:
Мы используем файлы cookie

Мы используем файлы cookie на нашем сайте. Некоторые из них необходимы для работы сайта, а другие помогают нам улучшить этот сайт и удобство использования (отслеживающие файлы cookie). Вы можете сами решить, хотите ли вы разрешить использование файлов cookie или нет. Обратите внимание, что если вы отклоните их, вы не сможете использовать все функции сайта.