Запазычанасць па аліментах ў дачыненні да асобных катэгорый даўжнікоў будзе разлічвацца па-новаму

Адпаведныя змены ў сістэме разліку запазычанасці па аліментах прадугледжаны Законам Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў» ад 18 снежня 2019 года, які ўступае ў сілу з 1 ліпеня бягучага года.

Асновай для разліку запазычанасці па аліментах з абазначанай даты будзе з'яўляцца бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва. Такі прынцып будзе прымяняцца судовым выканаўцам толькі ў тых выпадках, калі даўжнік не працуе або не прадстаўлены дакументы, якія пацвярджаюць яго заробак i (або) iншы даход.

Пры такіх абставінах запазычанасць па аліментах будзе вызначацца ў наступных памерах: на адно дзіця – 50 працэнтаў, на двух дзяцей – 100 працэнтаў, на трох і больш дзяцей – 150 працэнтаў бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва.

Акрамя таго, з 1 ліпеня 2020 змяняюцца падыходы пры разліку запазычанасці па аліментах, якія спаганяюцца на падставе судовай пастановы, за перыяд знаходжання даўжнiка ў складзе Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў на тэрміновую вайсковую службу, праходжання ім альтэрнатыўнай службы. Аліменты ў такіх выпадках будуць вызначацца ў наступных памерах: на адно дзіця – 25 працэнтаў, на двух дзяцей – 33 працэнты, на трох і больш дзяцей – 50 працэнтаў фактычна атрыманага даўжніком даходу.

Версiя для друку
Падзяліцца: