У ходзе рабочай нарады з судовымі выканаўцамі аддзела прымусовага выканання былі разгледжаны бягучыя пытанні дзейнасці, звязаныя з прымусовым выкананнем судовых рашэнняў і другіх выканаўчых дакументаў, аператыўнасці спагнання грашовых сродкаў па выканаўчых дакументах у даход дзяржавы, а таксама далейшыя магчымыя шляхі зніжэння нагрузкі на судовых выканаўцаў. З удзелам кіраўніцтва галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінскага аблвыканкама былі абмеркаваны пытанні ўзаемадзеяння судовых выканаўцаў з «сумежнымі» раённымі службамі і органамі ўлады, якія выступаюць спагнаннікамі ад імя дзяржавы.
Пры наведванні натарыяльнай канторы Міністр азнаёміўся з аб'ёмам натарыяльных дзеянняў у раёне, запатрабаванасцю паслуг натарыусаў з боку насельніцтва, а таксама абмеркаваў пытанні, звязаныя з аказаннем натарыяльных паслуг грамадзянам і арганізацыям, з улікам маючых адбыцца змяненняў у заканадаўстве, звязаных з перадачай натарыусам функцый сельскіх, пасялковых выканаўчых камітэтаў па здзяйсненню натарыяльных дзеянняў.
Таксама Міністр юстыцыі наведаў адміністрацыйна-гаспадарчы будынак у г. Лагойску, у якім пасля правядзення неабходных работ па рэканструкцыі будзе размяшчацца аддзел прымусовага выканання Лагойскага раёна.