Выдадзены Указ Прэзідэнта ў сферы нарматворчай дзейнасці

17 лістапада 2020 года выдадзены Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 415 «О повышении оперативности и качества нормотворческой деятельности», распрацаваны міжведамаснай рабочай групай, пры ўдзеле, у тым ліку прадстаўнікоў Міністэрства юстыцыі.

Названае рашэнне Кіраўніка дзяржавы накіравана на павышэнне эфектыўнасці работы дзяржаўных органаў у працэсе падрыхтоўкі праектаў нарматыўных прававых актаў, а таксама далейшае ўдасканаленне дадзенай дзейнасці.

Так, Указам уводзіцца планавая падрыхтоўка не толькі законаў, але і прававых актаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Урада. Уключэнню акта ў план будзе папярэднічаць, як правіла, прававы маніторынг прымянення таго ці іншага акта. Дадзенае патрабаванне распаўсюджваецца на праекты прававых актаў, якія ўпершыню ўстанаўліваюць прававое рэгуляванне грамадскіх адносін, альбо сістэмна змяняюць дзеючае правовое рэгуляванне.

Такі падыход да падрыхтоўкі нарматыўных прававых актаў дазволіць забяспечваць стабільнасць заканадаўства, абмяжоўваць частыя карэкціроўкі актаў заканадаўства без папярэдняга аналізу дзеючага прававога рэгулявання пэўнай сферы праваадносін і прагназавання наступстваў прыняцця акта.

Для мэт належнай рэалізацыі Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь сваіх задач і функцый Указ прадаставіў Ураду права прымаць нарматыўныя прававыя акты без спецыяльнага замацавання паўнамоцтваў на прыняцце пэўнага акта. Пры гэтым такія акты павінны адпавядаць Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, рашэнням Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і законам.

Асобныя нормы Указа накіраваны на ўдакладненне парадку падрыхтоўкі праектаў найбольш важных нарматыўных прававых актаў па пытаннях, якія патрабуюць аператыўнага ўрэгулявання: скарочаны тэрміны падрыхтоўкі праектаў, іх ўзгаднення, правядзення абавязковых экспертыз, аптымізаваны парадак узаемадзеяння дзяржаўных органаў у гэтых працэсах.

Адным з прыярытэтных напрамкаў далейшага развіцця нарматворчай дзейнасці Указам вызначана цыфравізацыя працэсаў падрыхтоўкі, ўзгаднення, правядзення экспертыз, унясення ў нарматворчы орган і прыняцця праектаў прававых актаў. Прадугледжваецца паэтапны пераход на выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій у нарматворчасці з канчатковым яго ўвядзеннем да 1 ліпеня 2022 года.

Рэалізацыя Указа будзе садзейнічаць аптымізацыі нарматворчага працэсу, а таксама павышэнню эфектыўнасці прымаемых нарматыўных прававых актаў.

Версiя для друку
Падзяліцца: