Аб дзяржаўнай рэгістрацыі суб’ектаў гаспадарання

За чатыры месяцы 2021 года ў Беларусі зарэгістраваны 14791 суб’ект гаспадарання (3303 юрыдычныя асобы і 11488 індывідуальных прадпрымальнікаў):

  • у Брэсцкай вобласці – 256 юрыдычных асоб і 1562 індывідуальных прадпрымальніка;
  • у Віцебскай вобласці – 209 юрыдычных асоб і 1074 індывідуальных прадпрымальніка;
  • у Гомельскай вобласці – 245 юрыдычных асоб і 1296 індывідуальных прадпрымальнікаў;
  • у Гродзенскай вобласці – 210 юрыдычных асоб і 1422 індывідуальных прадпрымальніка;
  • у Мінскай вобласці – 546 юрыдычных асоб і 1921 індывідуальны прадпрымальнік;
  • у Магілёўскай вобласці – 195 юрыдычных асоб і 1051 індывідуальны прадпрымальнік;
  • у горадзе Мінску – 1620 юрыдычных асоб і 3162 індывідуальных прадпрымальніка.

Нацыянальным банкам, Міністэрствам фінансаў, Міністэрствам юстыцыі, а таксама галоўнымі ўпраўленнямі юстыцыі аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама (у дачыненні да мясцовых грамадскіх аб’яднанняў і фондаў) у абазначаны перыяд было зарэгістравана 22 юрыдычныя асобы.

Пры гэтым у дачыненні да 11476 суб'ектаў гаспадарання (3014 юрыдычных асоб і 8462 індывідуальных прадпрымальнікаў) пачалася працэдура ліквідацыі (спынення дзейнасці).

Версiя для друку
Падзяліцца:
Мы используем файлы cookie

Мы используем файлы cookie на нашем сайте. Некоторые из них необходимы для работы сайта, а другие помогают нам улучшить этот сайт и удобство использования (отслеживающие файлы cookie). Вы можете сами решить, хотите ли вы разрешить использование файлов cookie или нет. Обратите внимание, что если вы отклоните их, вы не сможете использовать все функции сайта.