Новае ў сферы ажыццяўлення абавязковай юрыдычнай экспертызы

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18 сакавіка 2021 г. № 112 «Аб змяненні ўказаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» (далей – Указ № 112) уведзена новая рэдакцыя Палажэння аб парадку правядзення крыміналагічнай экспертызы, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 мая 2007 г. № 244 (далей – Палажэнне аб крымэкспертызе).

Зараз неабходнасць дапрацоўкі праекта нарматыўнага прававога акта па выніках крыміналагічнай экспертызы (далей – крымэкспертыза) у адпаведнасці з Палажэннем аб крымэкспертызе вырашае нарматворчы орган самастойна да яго прыняцця. Больш таго, калі заўвагі, якія змяшчаюцца ў заключэнні крымэкспертызы, не ўлічаны, гэта не перашкаджае прыняццю нарматыўнага прававога акта.

У сувязі з гэтым, паколькі на абавязковую юрыдычную экспертызу накіроўваюцца прынятыя нарматыўныя прававыя акты, а вынікі крымэкспертызы не з’яўляюцца прадметам ацэнкі ў рамках абавязковай юрыдычнай экспертызы, заключэнне крымэкспертызы выключана з пераліку дакументаў, якія абавязкова прыкладаюцца да нарматыўнага прававога акта пры накіраванні на абавязковую юрыдычную экспертызу.

Дадзеныя змены датычацца пастаноў Камітэта дзяржаўнага кантролю, Нацыянальнага банка, Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Следчага камітэта, Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, нарматыўных прававых актаў, якія прымаюцца некалькімі нарматворчымі органамі, у выпадку, калі першым у ліку тых, хто прымае гэты акт, паказаны Камітэт дзяржаўнага кантролю, Нацыянальны банк, Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Следчы камітэт, Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз.

Акрамя таго, з улікам практыкі ажыццяўлення абавязковай юрыдычнай экспертызы нарматыўных прававых актаў удакладнены спосаб накіравання пісьма Міністэрства юстыцыі, галоўнага ўпраўлення юстыцыі аб вяртанні прававога акта, а таксама пісьма нарматворчага органа аб водзыве нарматыўнага прававога акта.

Версiя для друку
Падзяліцца:
Мы используем файлы cookie

Мы используем файлы cookie на нашем сайте. Некоторые из них необходимы для работы сайта, а другие помогают нам улучшить этот сайт и удобство использования (отслеживающие файлы cookie). Вы можете сами решить, хотите ли вы разрешить использование файлов cookie или нет. Обратите внимание, что если вы отклоните их, вы не сможете использовать все функции сайта.