Новыя опцыі на партале АДР

На вэб-партале АДР (egr.gov.by) рэалізаваны новыя магчымасці.

Прайсці аўтарызацыю для ажыццяўлення электронных працэдур, звязаных з дзяржаўнай рэгістрацыяй і ліквідацыяй бізнесу, цяпер можа фізічная асоба - уладальнік асабістага ключа электроннага лічбавага подпісу пры наяўнасці атрыбутнага сертыфіката.

Даведачна: атрыбутны сертыфікат пацвярджае сувязь фізасобы, якая з'яўляецца ўладальнікам асабістага ключа, з арганізацыяй або іншай фізасобай, ад імя якіх гэтай фізасобе прадастаўлены паўнамоцтвы і якія з'яўляюцца уладальнікам атрыбутнага сертыфіката.

Распаўсюджванне атрыбутнага сертыфіката ажыццяўляецца ў мэтах праверкі ўсімі зацікаўленымі арганізацыямі і фізасобамі інфармацыі пра паўнамоцтвы фізасобы, якая з'яўляецца ўладальнікам асабістага ключа, якія дадзены ёй ад імя арганізацыі або іншай фізасобы.

Адной асобе можа належаць некалькі атрыбутных сертыфікатаў.

Іншымі словамі, фізасоба, якая мае адзін ключ электроннага лічбавага подпісу, мае права дзейнічаць як ад свайго імя, так і прадстаўляць інтарэсы юрасобы, з'яўляючыся, напрыклад, яе кіраўніком, і іншых асоб.

Акрамя таго, аўтарызаваўшыся на партале (зайшоўшы ў закрытую частку), юрыдычныя асобы/індывідуальныя прадпрымальнікі ў сваім асабістым кабінеце могуць паглядзець (атрымаць) актуальную інфармацыю пра сябе, якая змяшчаецца ў АДР. Дадзеная опцыя прадастаўляецца бясплатна.

Сэрвіс размешчаны ў раздзеле меню асабістага кабінета «Дадатковыя магчымасці» ® «Звесткі з АДР пра сябе» (звесткі выдаюцца на працягу 1-5 хвілін пасля запыту).

Версiя для друку
Падзяліцца:
Мы используем файлы cookie

Мы используем файлы cookie на нашем сайте. Некоторые из них необходимы для работы сайта, а другие помогают нам улучшить этот сайт и удобство использования (отслеживающие файлы cookie). Вы можете сами решить, хотите ли вы разрешить использование файлов cookie или нет. Обратите внимание, что если вы отклоните их, вы не сможете использовать все функции сайта.