Да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў 15 лютага 2022 г. галоўным упраўленнем юстыцыі Мінскага аблвыканкама сумесна з Мінскай абласной натарыяльнай палатай, Мінскай абласной калегіяй адвакатаў будзе праведзена акцыя па аказанні бясплатнай прававой дапамогі насельніцтву.
Прыём грамадзян будзе ажыццяўляцца з 11.00 да 13.00 гадзін па адрасе: г. Мінск, вул. К.Лібкнехта, 68, 1 паверх, каб. 104.
Грамадзяне змогуць атрымаць кансультацыі па пытаннях учынення натарыяльных дзеянняў, рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану, рэгістрацыі (ліквідацыі) суб'ектаў гаспадарання, прымусовага выканання выканаўчых дакументаў, па іншых прававых пытаннях, якія датычацца да сферы юстыцыі.
Тэлефон для папярэдняга запісу: 8 (017) 208 59 15.