Увага! Конкурс творчых работ "Права на дзяцiнства"

Міністэрствам юстыцыі ў рамках правядзення прававой асветы насельніцтва па пытаннях прававой абароны дзяцей, фарміравання правасвядомасці ў дзяцей і моладзі, а таксама выхавання павагі да закону і права аб'яўляецца рэспубліканскі конкурс дзіцячага малюнка на тэму "Права на дзяцінства".

Асноўнымі задачамі конкурсу з'яўляюцца:

  •  асвета ў пытанні прававой абароны дзяцей;
  •  фарміраванне правасвядомасці;
  •  выхаванне актыўнай жыццёвай пазіцыі;
  •  раскрыццё творчых здольнасцей дзяцей і моладзі.


Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца работы, падрыхтаваныя дзецьмі не старэйшыя за 16 гадоў.

Ацэнка конкурсных работ ажыццяўляецца па наступных намінацыях:

  • правы дзіцяці;
  • сацыяльная абарона сям'і і дзяцей дзяржавай;
  • абарона правоў дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў;
  • правы дзяцей-інвалідаў;
  • абавязкі дзіцяці;
  • "Гісторыя маёй сям'і ў гісторыі краіны" (работы павінны адлюстроўваць тэму правядзення Года гістарычнай памяці ў Рэспубліцы Беларусь).


 Конкурс праводзіцца ў 2 этапы.

I этап - рэгіянальны:

з 27 чэрвеня па 15 ліпеня 2022 года – накіраванне конкурсных работ у галоўныя ўпраўленні юстыцыі;

з 18 па 29 ліпеня 2022 года - работа конкурсных камісій галоўных упраўленняў юстыцыі;

да 12 жніўня 2022 года галоўныя ўпраўленні юстыцыі накіроўваюць у Міністэрства юстыцыі электронныя копіі адабраных работ у фармаце jpg на лічбавых носьбітах або з дапамогай электроннай пошты (Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.).

II этап - рэспубліканскі:

з 15 па 19 жніўня 2022 года праца конкурснай камісіі ў Міністэрстве юстыцыі, падвядзенне вынікаў конкурсу. Конкурсная камісія вызначае пераможцаў, а таксама выбірае работы для ўдзелу ў Інтэрнет-галасаванні;

з 22 па 26 жніўня 2022 года праводзіцца Інтэрнет-галасаванне шляхам публікацыі работ на старонках Міністэрства юстыцыі ў сацыяльных сетках і мэсэнджэры “Тэлеграм”.

Інфармацыя аб выніках конкурсу публікуецца на афіцыйным Інтэрнет-партале Міністэрства юстыцыі, у сацыяльных сетках і сродках масавай інфармацыі.

Дата правядзення цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў конкурсу будзе паведамлена арганізатарамі дадаткова.

Пераможцы, якія занялі І, ІІ, ІІІ месца ў кожнай намінацыі, а таксама па выніках Інтэрнэт-галасавання ўзнагароджваюцца дыпломамі і каштоўнымі прызамі.

Звяртаем увагу, што работы, дасланыя на конкурс, могуць быць у далейшым выкарыстаны ў наглядных друкаваных матэрыялах, якія выдаюцца Міністэрствам юстыцыі і ў сацыяльных сетках.

Версiя для друку
Падзяліцца:
Мы используем файлы cookie

Мы используем файлы cookie на нашем сайте. Некоторые из них необходимы для работы сайта, а другие помогают нам улучшить этот сайт и удобство использования (отслеживающие файлы cookie). Вы можете сами решить, хотите ли вы разрешить использование файлов cookie или нет. Обратите внимание, что если вы отклоните их, вы не сможете использовать все функции сайта.