Копия «Нельга дапусціць, каб нас пасварылі». Аб чым гаварыў Прэзідэнт Беларусі на саміце АДКБ у Ерэване

Сёння ў Ерэване на прайшла сесія Савета калектыўнай бяспекі АДКБ Мерапрыемства прайшло ў вузкім і пашыраным складах. Лідары краін абмеркавалі актуальныя праблемы міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі, асноўныя вынікі дзейнасці АДКБ у міжсесійны перыяд. Удзельнікі саміту таксама разгледзелі шырокі пералік пытанняў, якія датычацца розных сфер і напрамкаў узаемадзеяння.

З улікам пераходу старшынства ў АДКБ да Беларусі ў 2022-2023 гадах Аляксандр Лукашэнка агучыў прыярытэтныя напрамкі, на якіх у гэты перыяд трэба сканцэнтраваць сумесныя намаганні.

Беларускі лідар нагадаў, што спачатку на саміце ШАС у Самаркандзе, а потым у Астане на саміце СНД бакі абмяркоўвалі болевыя кропкі і праблемы, якія складваюцца ў свеце. «У тым ліку і мы не выключэнне. Таму я мяркую, што сённяшняя наша нарада па зместу будзе працягам таго пачатага дыялогу ў Самаркандзе і Астане. Цяпер настаў час прадметна абмеркаваць пытанні ваенна-палітычнага ўзаемадзеяння, забеспячэння бяспекі на пляцоўцы АДКБ. Іх актуальнасць расце з дня ў дзень», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён нагадаў тэзіс аб тым, што аднапалярная сістэма светаўладкавання беззваротна адыходзіць у мінулае. " Гэты працэс правакуе бязмежны па сваёй глыбіні і маштабе крызіс сістэмы міжнародных адносін з мноствам болевых кропак па ўсім зямным шары. Шэраг гэтых кропак, на вялікі жаль, знаходзіцца на еўрапейскай і еўразійскай прасторы, у тым ліку ў зоне адказнасці АДКБ«, — канстатаваў беларускі лідар. 

НАТА супраць Беларусі і Расіі

Аляксандр Лукашэнка прыцягнуў увагу да таго, што зараз адбываецца ў еўрапейскім рэгіёне. Паводле яго слоў, Паўночнаатлантычны альянс канчаткова замацаваў антырасійскі і антыбеларускі вектары дзейнасці арганізацыі на аглядную перспектыву і з уласнай ініцыятывы перапыніў усе кантакты.

«Пад маркай стрымлівання нібыта агрэсіўных паводзінаў Расіі і яе саюзнікаў ідзе планамернае нарошчванне ваеннай прысутнасці Штатаў і іншых краін НАТА ля заходніх межаў АДКБ, гэта значыць ля нашых межаў. Захад працягвае перакідваць на ўсходні фланг НАТА войскі, узбраенні і ваенную тэхніку. Павышаецца інтэнсіўнасць іх мерапрыемстваў аператыўнай і баявой падрыхтоўкі. Што гэта, як не засваенне патэнцыйнага тэатра баявых дзеянняў?» — лічыць кіраўнік дзяржавы.

У сувязі з гэтым нядаўна прынятае рашэнне аб разгортванні рэгіянальнай групоўкі войскаў Беларусі і Расіі Прэзідэнт назваў натуральнай рэакцыяй на існуючыя выклікі.

«На краіны, якія імкнуцца ісці па сваім шляху развіцця і праводзяць самастойны знешнепалітычны курс, аказваецца вельмі жорсткі прэсінг. Пад свой кантроль спрабуюць паставіць і міжнародныя арганізацыі, уключаючы ААН, — канстатаваў беларускі лідар. — Выдаткі на ўзбраенне растуць нябачанымі тэмпамі і дасягаюць жахлівых велічынь». Урады краін — чальцоў НАТА, падбухтораныя Вашынгтонам, ахвотна марнуюць мільярды на ўяўную пагрозу з Усходу, пры гэтым стымулюючы ваенна-прамысловы комплекс ЗША».

Усё гэта, звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка, адбываецца на фоне заклапочаных выказванняў асобных прадстаўнікоў гэтых жа краін аб праблемах, якія насоўваюцца ў галіне глабальнай харчовай, энергетычнай і іншай бяспекі.

 

242960 03

 

Ядзерны шантаж не да месца

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ўсё часцей размова заходзіць аб магчымасці прымянення ядзернай зброі. «Тое, што нельга было ўявіць яшчэ 2-3 гады таму. Ядзерная рыторыка асобных заходніх лідараў зашкальвае. Польскае кіраўніцтва дэкларуе гатоўнасць размясціць у сябе ядзерную зброю. Добра, што ў амерыканцаў, трэба аддаць належнае ім, яшчэ захаваліся разважныя людзі, якія цудоўна разумеюць небяспекі ядзерных гульняў, асабліва з непрадказальнымі партнёрамі», — сказаў Прэзідэнт.

«Наша цвёрдае перакананне — ядзернаму шантажу не павінна быць месца ў міжнароднай палітыцы!» — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Ён нагадаў вядомую тэзу аб тым, што ў ядзернай вайне не будзе пераможцаў: «Вялікі фізік Альберт Эйнштэйн калісьці сказаў: „Я не ведаю, якой зброяй будзе весціся трэцяя сусветная вайна, але чацвёртая — палкамі і камянямі“

Трэба спыніць кровапраліцце 

Аляксандр Лукашэнка ў сваім выстуленні выказаўся і пра канфлікт ва Украіне. «Беларусь пастаянна і настойліва папярэджвала аб небяспечнай эскалацыі ваенна-палітычнай сітуацыі ў Еўрапейскім рэгіёне. Мы ўказвалі на дэградацыю сістэмы міжнароднай бяспекі, абясцэньванне пагадненняў у галіне раззбраення і кантролю над узбраеннямі. На жаль, тады нас з вамі не слухалі. І трагічны вынік гэтай напышлівай пазіцыі мы бачым сёння ва Украіне», — канстатаваў беларускі лідар.

Прэзідэнт нагадаў, што Беларусь пачынаючы з 2014 года рабіла і прадаўжае рабіць усё магчымае для спынення гэтага канфлікту.

«Краіны Захаду абвінавацілі і працягваюць абвінавачваць нас ва ўсіх смяротных грахах. Спрабуюць усімі сіламі ўцягнуць Беларусь у гэты канфлікт, хаця самі „па вушы“ ў гэта ўцягнутыя. На іх палігонах праходзяць навучанне тысячы ўкраінскіх салдат па натаўскіх праграмах. Кіеў забяспечваецца заходнім узбраеннем і ваеннай тэхнікай», — адзначыў беларускі лідар. — Што гэта, калі не прамая ўцягнутасць у канфлікт? А як разумець заявы генсека НАТА, які кажа, што паражэнне Украіны будзе азначаць паражэнне Паўночнаатлантычнага альянсу?»

Ён параўнаў падзеі ва Украіне з набіраючым сілу тарнада, які зацягвае ў сваю варонку ўсё большую колькасць краін і стварае ўсё новыя праблемы. «Трэба спыніць гэта кровапраліцце і пачаць перагаворы аб міры. Пытанне ў тым, ці дадуць Украіне сесці за стол перагавораў,» — сказаў кіраўнік дзяржавы.

 

242960 04

 

Ісці мірным шляхам

Гаворачы аб існуючых выкліках і пагрозах, Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што няпростая сітуацыя складваецца і ў АДКБ. Надзённая на сёння праблема — канфлікт Арменіі і Азербайджана.«Я паўтару, што сказаў на пазачарговай сесіі СКБ 28 кастрычніка, — мы хочам, каб канфлікт паміж дзвюма суседнімі і дружалюбнымі нам дзяржавамі быў урэгуляваны мірным шляхам», — падкрэмліў беларускі лідар. 

«Трэба разумець, што канфлікт паміж дзвюма суседнімі і блізкімі, дружалюбнымі нам дзяржавамі. Толькі ў гэтым прычына. Не таму, што мы жадаем дагадзіць аднаму боку ў шкоду іншай. Армяне нам не чужыя людзі, і мы жадаем іх падтрымаць. Але ў гэтым плане павінен быць рух найперш Арменіі», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

«Але я ў сувязі з гэтым не разумею, можа быць, нехта растлумачыць, навошта тут у гэтым канфлікце, акрамя Расіі, якая ўцягнута ў пасрэдніцтва, яшчэ Еўрасаюз і АБСЕ? — акрэсліў пытанне кіраўнік дзяржавы. — Каб далей забіваць кол у адносіны паміж намі, паміж саюзнікамі? У гісторыі заўсёды было так. Мы ведаем, да чаго прыводзіць такога роду „пасярэдніцтва“. Проста будзе як мінімум замарожаны гэты канфлікт зноў на доўгія гады. Ім не патрэбныя стабільнасць і мір у нашым рэгіёне, а патрэбная кіруемая імі разруха».

Прэзідэнт звярнуў увагу, што канфліктная сітуацыя на граніцы Кыргызстана і Таджыкістана з той жа оперы. «Нас сутыкаюць ілбамі», — падкрэсліў ён.

Прэзідэнт лічыць, што задача саюзнікаў па АДКБ — дапамагчы гэтым краінам прайсці шлях па ўрэгуляванні канфліктнай сітуацыі. «Не трэба гэтых боек. Таму што ў гэтае вогнішча будуць паленні ўвесь час і галавешкі падкідваць. Гэта нам не трэба», — сказаў ён. 

Саюзніцкія адносіны — велічыня нязменная

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў важнасць захавання саюзніцкіх адносін: «У гэтым бурным і імклівым свеце, які змяняецца, нашы саюзніцкія адносіны павінны застацца нязменнай велічынёй. Нельга дапусціць, каб нас пасварылі, пасеялі паміж намі насенне супярэчнасцей і рознагалоссяў. Ад гэтага будзе залежаць будучыня і нашых краін, і нашай арганізацыі».

Прэзідэнт канстатаваў, што за мінулыя 30 гадоў з моманту падпісання Дагавора аб калектыўнай бяспецы і 20-годдзе стварэння АДКБ пройдзены вельмі няпросты шлях фарміравання ваенна-палітычнага саюза і яго трансфармацыі ў сучасную шматфункцыянальную арганізацыю. «Нам жыццёва важна ўмацоўваць згуртаванасць і салідарнасць унутры АДКБ, часцей звяртацца па дапамогу адзін аднаго і не шукаць яе на баку, — падкрэсліў беларускі лідар. — Чым мацней будзе ўнутранае адзінства, тым мацней будзе наша арганізацыя, тым больш будуць яе паважаць іншыя, тым больш эфектыўна яна будзе адпавядаць эвалюцыяніруючаму кантэксту рэгіянальнай і глабальнай бяспекі».

Ён заявіў аб неабходнасці адаптаваць АДКБ пад змены выклікаў і пагроз. «Для гэтага ў арганізацыі ёсць магутны калектыўны патэнцыял. Ёсць і канкрэтныя пункты росту», — упэўнены Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт звярнуў увагу, што эфектыўнасць дзейнасці АДКБ у многім залежыць ад работы сакратарыята і генеральнага сакратара. Карыстаючыся выпадкам, ён падзякаваў Станіславу Засю за працу ў арганізацыі ў няпросты час.

Кіраўнік дзяржавы заявіў і аб падтрымцы кандыдатуры Імангалі Тасмагамбетава, дзяржаўнага і палітычнага дзеяча Казахстана, у якасці новага генеральнага сакратара АДКБ.

 

Паводле БелТА

Опубликовано с сайта https://zviazda.by/

 

Версiя для друку
Падзяліцца: