Стратэгію барацьбы з карупцыяй зацвердзілі ў Беларусі

Стратэгію барацьбы з карупцыяй зацвердзілі на 25-м пасяджэнні Рэспубліканскай каардынацыйнай нарады па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй, паведамілі ў Генеральнай пракуратуры.

123

Фота: БелТА.

Сам дакумент апублікаваны на афіцыйным сайце Генпракуратуры. У ведамстве адзначылі, што пры яго падрыхтоўцы ва ўзаемадзеянні з навукова-практычным цэнтрам Генеральнай пракуратуры ўлічваліся міжнародны і замежны вопыт. Таксама спецыялісты вывучылі стан і тэндэнцыі карупцыйнай злачыннасці, прычыны, якія ствараюць для яе ўмовы. У сферах з высокім і сярэднім узроўнямі карупцыйных рызык былі вызначаны найбольш паспяховыя сродкі папярэджання карупцыі.

Пазначаны такія стратэгічныя напрамкі праваахоўнай і іншай дзейнасці, як агульныя механізмы прафілактыкі і барацьбы з карупцыяй, ліквідацыі яе прычын і ўмоў; фарміраванне каштоўнасных асноў дзейнасці грамадства і дзяржавы ў галіне барацьбы з карупцыяй; папярэджанне карупцыі ў публічным і прыватным сектарах; удасканаленне адказнасці за карупцыйныя правапарушэння; ажыццяўленне прававога антыкарупцыйнага маніторынгу; умацаванне міжнароднага супрацоўніцтва.

Асаблівая ўвага ў дакуменце надаецца павышэнню прававой культуры і актыўнасці грамадзян, арганізацый, у тым ліку грамадскіх аб’яднанняў, у барацьбе з карупцыяй. Асобнае значэнне адводзяць ажыццяўленню ў гэтай сферы на пастаяннай аснове грамадскага кантролю.


Опубликовано с  сайта: https://zviazda.by/

Версiя для друку
Падзяліцца: