Семінар па пажарна-тэхнічным мінімуме

Галоўны спецыяліст аддзела праектавання ТАА «НЭФОКС ПЛЮС» Сяргей Баркоўскі 14 красавіка 2023 года ў галоўным упраўленні юстыцыі Мінскага аблвыканкама з выкарыстаннем відэа-канферэнц-сувязі правёў семінар па праграме пажарна-тэхнічнага мінімуму для судовых выканаўцаў Мінскай вобласці, супрацоўнікаў галоўнага ўпраўлення юстыцыі, адказных за пажарную бяспеку, членаў пажарных дружын.

У ходзе семінара былі закрануты тэмы прызначэння адказных за пажарную бяспеку, фарміраванне пажарных дружын, правільнага вядзення часопіса інструктажоў. Былі змадэляваны надзвычайныя сітуацыі і адпрацаваны правільныя дзеянні пры іх наступе. Сяргей Баркоўскі звярнуў увагу, што за няведанне работнікам мінімальных пажарных нормаў, месца размяшчэння вогнетушыцеля, яго ўласцівасцяў, работнікі органаў пажарнага нагляду могуць накласці штраф на супрацоўніка арганізацыі ў памеры да 30 базавых велічынь.

Удзельнікі семінара атрымалі добры вопыт, актуалізавалі тэарэтычныя веды, атрымалі адказы на пытанні па пажарнай бяспецы.

Пажарная бяспека - важная складнік у арганізацыі годных умоў працы!

Версiя для друку
Падзяліцца: