У галоўным упраўленні юстыцыі Мінскага аблвыканкама адбыўся абласны этап агляду-конкурсу мастацкай самадзейнасці

2 кастрычніка 2023 г. у галоўным упраўленні юстыцыі Мінскага аблвыканкама адбылося пасяджэнне конкурснай камісіі абласнога этапу агляду-конкурсу мастацкай самадзейнасці.

Супрацоўнікі органаў і арганізацый юстыцыі Мінскай вобласці, а таксама члены іх сем'яў падалі ў конкурсную камісію галоўнага ўпраўлення відэа-і аўдыёзапісы сваіх выступленняў у розных намінацыях.

У вясёлай і нязмушанай абстаноўцы конкурсная камісія сфармавала каманду канкурсантаў, якая прадставіць галоўнае ўпраўленне на рэспубліканскім этапе конкурсу ў Міністэрстве юстыцыі.

Версiя для друку
Падзяліцца: