Хаменка: Неабходна працягваць разьвіваць тое, што ўжо створана. Застой непрымальны!

У цэнтры ўвагі Міністра юстыцыі работа падраздзяленняў і арганізацый, якія ўваходзяць у сістэму Мінюста. Сёння Сяргей Хаменка накіраваўся з рабочым візітам у Маладзечна. Кіраўнік ведамства азнаёміўся з арганізацыяй дзейнасці падведамных структур і правёў сустрэчу з працоўнымі калектывамі.

Першым пунктам у маршруце Міністра стаў Маладзечанскі райвыканкам. Тут начальнік аддзела загс Іна Ахполава азнаёміла з умовамі працы службы "адно акно" і аддзела загс Маладзечанскага раёна. «Нічога з майго мінулага візіту не змянілася, - звярнуў увагу Сяргей Хаменка. - Неабходна працягваць развіваць тое, што ўжо створана. Застой непрымальны».

Наведваючы натарыяльную кантору №2 і аддзел прымусовага выканання Маладзечанскага раёна, Міністр ацаніў практыка-арыентаванае запаўненне інфармацыйных стэндаў: «Так павінна быць у кожным АПВ: інфармацыя аб кіраўніцтве, формы заяў, інфармацыйныя матэрыялы». Кіраўнік ведамства падкрэсліў неабходнасць бездакорнага ведання работнікамі АПВ Канцэпцыі прававой палітыкі Рэспублікі Беларусь.

Завяршыўся візіт Сяргея Хаменкі наведваннем юрыдычных кансультацый Маладзечанскага раёна. Цікавы факт: у будынку, дзе зараз размяшчаецца юрыдычная кансультацыя №1, у пасляваенны час знаходзіўся Савет Мінскай абласной калегі адвакатаў. Аб гэтым, азнаёміўшы з гістарычнымі дакументамі, Міністру расказаў загадчык 1-й юрыдычнай кансультацыі Рыгор Маргун.

 

Версiя для друку
Падзяліцца: