Аб барацьбе з карупцыяй

Закон Рэспублiкi Беларусь 15 ліпеня 2015г. №305-3 Аб барацьбе з карупцыяй


Аб некаторых пытаннях работы камісіі па супрацьдзеянні карупцыі галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінскага аблвыканкама

Загадам начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі ад 19.12.2017 № 110 зацверджаны склад камісіі па супрацьдзеянні карупцыі галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта.

Дзейнасць камiсii ажыццяўляецца ў адпаведнасці з планам працы на каляндарны год.

У першым паўгоддзі 2018 года камісіяй па супрацьдзеянні карупцыі галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта разгледжаны пытанні:
14.02.2018

Аб захаванні антыкарупцыйнага заканадаўства ў тэрытарыяльных органах прымусовага выканання Мінскай вобласці ў 2017 годзе.

Аб выкананні мерапрыемстваў, прадугледжаных Планам мерапрыемстваў па супрацьдзеянні карупцыі ў Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь, органах, арганізацыях сістэмы Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь на 2017 год, зацверджаным Міністрам юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Сліжэўскім 29.12.2016 № 16.

29.06.2018

Аб практыцы прымянення норм заканадаўства па рэалізацыі маёмасці і вяртанню выканаўчых дакументаў у сувязі з адсутнасцю ў даўжнiка грашовых сродкаў і маёмасці, на якое можа быць звернута спагнанне.

Аб выніках маніторынгу выкананьня судовымі выканаўцамі правілаў прафесійнай этыкі судовага выканаўцы, а таксама абавязацельстваў пра неразгалошванне звестак банкаў даных, якія змяшчаюць персанальныя дадзеныя грамадзян.

Аб выніках праверкі дэкларацый аб даходах і маёмасці дзяржаўных служачых галоўнага ўпраўлення юстыцыі і іх мужа і жонкі, а таксама паўналетніх блізкіх сваякоў, сумесна з імі пражываючых і вядучых агульную гаспадарку.

Аб праводзімых мерапрыемствах па супрацьдзеянні карупцыі ў тэрытарыяльных органах прымусовага выканання Мінскай вобласці.

Парадак пасяджэння Камісіі па супрацьдзеянні карупцыі галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінаблвыканкама, прызначанага на 02.01.2019 г.

Даведачна: Інфармацыя пра дату, час і месца правядзення наступнага пасяджэння камісіі па супрацьдзеянні карупцыі галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта будзе размешчана ў гэтым раздзеле не пазней за 15 рабочых дзён да дня правядзення такога пасяджэння.


Друкаваць
Апошняя змена 02.03.2019