Віртуальная выстаўка да Дня фінансавых і банкаўскіх работнікаў Беларусі

Ва ўсе часы людзі прызнавалі, што прэстыжным можа стаць практычна любы занятак – усё залежыць ад таго, як чалавек будзе працаваць. Любая прафесія па-свойму ўнікальная. У кожнай прафесіі ёсць свая спецыфіка работы, свае каштоўнасці і свае героі. І, а як жа ж, практычна ў кожнай прафесіі ёсць свой святочны дзень – уласнае прафесійнае свята!

Першая нядзеля студзеня - Дзень фінансавых і банкаўскіх работнікаў Беларусі!

Паважаныя фінансісты!

Прыміце самыя шчырыя і сардэчныя віншаванні з прафесійным святам!

Сёння ў фінансавай сістэме працуюць першакласныя спецыялісты, адказныя, добрасумленныя, кампетэнтныя, якія здатныя вырашыць самыя складаныя задачы, лёгка арыентуюцца ў тонкасцях бюджэтнага і падатковага заканадаўства. Узровень развіцця нацыянальнай эканомікі і стабільнасць у краіне ў значнай меры залежаць ад дзейснасці традыцыйных і найноўшых сучасных фінансавых механізмаў, кіраванне якімі ажыццяўляецца непасрэдна Вамі. Значны ўклад работнікаў фінансавых органаў у рашэнне як перспектыўных задач, звязаных з рэфармаваннем грамадскіх фінансаў, так і штодзённых, бягучых, але не менш значных, не можа не застацца незаўважаным.

Жадаем Вам дабрабыту, плённай працы, прафесійных поспехаў, стабільнасці і новых гарызонтаў у фінансавай дзейнасці! Хай кожны новы дзень прыносіць толькі радасць!

Прапаноўваем Вам азнаёміцца з віртуальнай выстаўкай дакументаў з фондаў Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці, прысвечанай прафесійнаму святу – Дню фінансавых і банкаўскіх работнікаў.

Аўтары выстаўкі:

Ю.В.Мілеўская, Ю.С.Рамашка, А.Л.Салонька.

Назва дакумента

і пошукавыя даныя

1

Пастанова Народнага камісарыята фінансаў «Аб ліквідацыі гарадскіх грамадскіх банкаў». 2 снежня 1918 г.

ПРАЦЯГ (АБАРОТ)

Ф. 300. Оп. 1. Д. 14. Л. 26, 26 аб. Копія.

2

Ліст начальніка міліцыі г. Мінска ў Мінскае аддзяленне Народнага банка РСФСР з просьбай выдаць квітанцыю на атрыманне грошаў, выяўленых пры вобыску кватэры. 10 лютага 1919 г.

Ф. 769. Оп. 1. Д. 2. Л. 47. Аўтэнтык.

3

Паведамленне Мінскай акруговай канторы Народнага банка РСФСР грамадзяніну Лімону М.А. аб наяўнасці грашовых сродкаў на закрытым рахунку. 8 красавіка 1919 г.

Ф. 769. Оп. 1. Д. 2. Л. 78. Аўтэнтык.

4

Пастанова СНК «Аб залічэнні нявыкарыстаных крэдытаў папярэдняга года ў якасці авансу пад каштарысы наступнага года» ад 28 мая 1920 г.

ПРАЦЯГ (АБАРОТ)

Ф. 299. Оп. 1. Д. 2. Л. 38, 38об. Копія.

5

Загад № 5 Мінскага губернскага Ваенна-рэвалюцыйнага камітэта аб абмене, якія засталіся ў грамадзян Мінска польскіх марак на савецкія грашовыя знакі ад 16 ліпеня 1920 г.

Ф. 294. Оп. 1. Д, 29. Л. 21. Друкарскі экзэмпляр.

6

Паведамленне Верхменскому валасному савету аб афіцыйным курсе залатога і сярэбранага рубля ад 14 лютага 1923 г.

Ф. 34. Оп. 1. Д. 16. Л. 41. Аўтэнтык.

7

Плакат: «Сяляне! Ці купілі вы білеты залатой выйгрышнай пазыкі?». 1923 г.

Ф. 34. Оп. 1. Д. 16. Л. 66. Друкарскі экзэмпляр.

8

Квітанцыя фінансавага інспектара I раёна г. Мінска на атрыманне сродкаў ад продажу знакаў для сабак на суму 16 руб. грашовых знакаў 1923 г. 3 сакавіка 1923 г.

Ф. 319. Оп. 1. Д. 6. Л. 15. Аўтэнтык.

9

Крэдытнае прадпісанне бухгалтарскага аддзела Народнага камісарыята фінансаў Беларусі аб адкрыцці крэдыту Мінскім павятовым статыстычным аддзяленнем на суму 130 руб. 8 коп. 16 красавіка 1924 г.

Ф. 299. Оп. 1. Д. 134. Л. 166. Рукапіс на бланку.

10

Цыркуляр кааператыўным арганізацыям БССР аб адкрыцці ў г. Мінску Беларускага аддзялення Усерасійскага кааператыўнага банка (Всекобанка). 1924 г.

Ф. 1101. Оп. 2. Д. 13. Л. 1. Друкарскі экзэмпляр.

11

Заява грамадзяніна Шуплякова А.М. аб першапачатковым узносе ў Дзяржаўную працоўную ашчадную касу (Гострудсберкассу). 31 мая 1924 г.

Ф. 776. Оп. 1. Д. 1. Л. 261. Аўтэнтык.

12

Расходны расклад у Барысаўскую цэнтральную Гострудсберкассу. 29 ліпеня 1925 г.

Ф. 776. Оп. 1. Д. 1. Л. 394. Аўтэнтык.

13

Справаздача Мінскай цэнтральнай Гострудсберкассы ў Галоўнае кіраванне аб пакупцы золата дарэвалюцыйнай чаканкі. 28 лістапада 1925 г.

Ф. 770. Оп. 1. Д. 1. Л. 17. Копія.

14

Акт валютнага кіравання НКФ СССР аб прыняцці ад Мінскай Дзяржпрацзберкасы залатой манеты імперскай чаканкі. 20 кастрычніка 1925 г.

Ф. 770. Оп. 1. Д. 1. Л. 83. Аўтэнтык.

15

Правіла аб парадку крэдытавання саматужнікаў з фонда беднаты Белсельбанка. 24 жніўня 1927 г.

ПРАЦЯГ (АБАРОТ)

Ф. 704. Оп. 1. Д. 1. Л. 281, 282. Копія

16

Паведамленне Народнага камісара фінансаў БССР аб пераходзе на савецкую валюту ў Заходняй Беларусі. 20 снежня 1939 г.

Ф. 2459. Оп. 2. Д. 1а. Л. 116. Копія.

Версiя для друку
Падзяліцца:
Мы используем файлы cookie

Мы используем файлы cookie на нашем сайте. Некоторые из них необходимы для работы сайта, а другие помогают нам улучшить этот сайт и удобство использования (отслеживающие файлы cookie). Вы можете сами решить, хотите ли вы разрешить использование файлов cookie или нет. Обратите внимание, что если вы отклоните их, вы не сможете использовать все функции сайта.