Віртуальная выстаўка "Віват натарыят!"

Паважаныя прадстаўнікі юрыдычнага таварыства Беларусі!

Прыміце самыя цёплыя віншаванні ад кіраўніцтва і калектыву Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці з прафесійным святам – Днём юрыста!

Жадаем, каб Вам заўсёды спадарожнічалі дабрыня, цярпенне і мудрасць. Захавайце назапашаны вопыт і ідзіце ўперад, уносячы заслужаны ўклад у агульную справу абароны праў грамадзян. Здароўя і шчасця Вам і Вашым блізкім!

Прапаноўваем Вам азнаёміцца з віртуальнай выстаўкай дакументаў з фондаў Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці, прысвечанай юбілейнай даце з дня стварэння натарыяту Беларусі.


Віват, натарыят!

Натарыят у Рэспубліцы Беларусь прайшоў вялікі шлях станаўлення і ў 2013 годзе адзначае сваё 95-годдзе. Пачатак стварэння натарыяту датычыцца да 1918 года, калі ВЦВКАМ быў выдадзены Дэкрэт № 2 «Аб судзе», які адносіў учыненне натарыяльных дзеянняў да кампетэнцыі натарыусаў. У сучасным, які хутка развіваецца, свеце натарыят выконвае вялікую ролю, як у жыцці асобнага чалавека, так і для дзяржавы ў цэлым. Штодзённа да натарыусаў звяртаюцца грамадзяне і юрыдычныя асобы за пасведчаннем здзелак, за засведчаннем копій дакументаў або за ўчыненнем другіх натарыяльных дзеянняў.

Бясспрэчна, кожны работнік натарыяту забяспечвае эфектыўнасць абароны маёмасных і законных інтарэсаў грамадзян і юрыдычных асоб і тым самым уносіць уклад у нармальнае функцыянаванне грамадзянскай супольнасці.

Віртуальная выстаўка падрыхтавана на аснове дакументаў установы «Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці».

Аўтары выстаўкі:

Ю.В.Мілеўская, Ю.С.Рамашка, В.М.Матох.

Назва дакумента

і пошукавыя даныя

1

Прапанова Наркома юстыцыі БССР аб стварэнні натарыяльных аддзелаў пры бюро юстыцыі ад 15 кастрычніка 1921 г. З дадаткам узору кнігі натарыяльных збораў.

ПРАЦЯГ (АБАРОТ)

Ф. 586. Оп. 1. Д. 1. Л. 345?345об. Машинопись. Подлинник.

2

Палажэнне аб натарыяльных аддзелах у г. Мінску пры Народным камісарыяце юстыцыі, у паветах пры павятовых бюро юстыцыі ад 15 кастрычніка 1921 г.

ПРАЦЯГ (АБАРОТ)

Ф. 586. Оп. 1. Д. 1. Л. 347?347об. Машынапіс. Копія.

3

Натарыяльна заверанае пасведчанне ад Камісарыята поштаў і тэлеграфаў БССР на імя Сямёна Тарасевіча аб бясплатным праездзе на чыгуначным, водным і другім транспарце ад 10 снежня 1921 г.

Ф. 6. Оп. 1. Д. 221. Л. 83. Машынапіс. Копія.

4

Натарыяльна завераная даверанасць на атрыманне грошаў, выдадзеная грамадзянінам Эпштэйнам Э.Ш. грамадзяніну Хейцефу А.Х. ад 28 снежня 1925 г.

Ф. 1300. Оп. 1. Д. 4. Л. 5. Машынапіс. Аўтэнтык.

5

Заява Изыгзона Л.М., Луцэвіча И.Д (Янкі Купалы), Раманоўскай Л.Д. у Мінскі камунальны аддзел з просьбай даць натарыусу неабходную дакументацыю аб продажы домаўладання ад 11 жніўня 1926 г.

Ф. 354. Оп. 2. Д. 41. Л. 19. Рукапіс. Аўтэнтык.

6

Натарыяльна завераная выпіска з 2-й часткі актавай кнігі Мінскай дзяржаўнай натарыяльнай канторы за 1926 г. аб здзелцы паміж Минокрвыканкамам і грамадзянінам Регінбогіным А. і.

ПРАЦЯГ (АБАРОТ)

Ф. 1300. Оп. 1. Д. 4. Л. 6?6об. Машынапіс. Аўтэнтык.

7

Натарыяльна завераны дагавор куплі-продажу домаўладання ў г. Мінску ад 27 лістапада 1944 г.

ПРАЦЯГ (АБАРОТ)

Ф. 1522. Оп. 2. Д. 10. Л. 23?23об. Машынапіс. Аўтэнтык.

8

Натарыяльна пасведчанае адноўленае пасведчанне аб нараджэнні ад 30 снежня 1944 г.

Ф. 1522. Оп. 2. Д. 14. Л. 7. Машынапіс. Копія.

9

Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР «Аб спадчынніках па законе і па завяшчанні» ад 14 сакавіка 1945 г.

Ф. 2979. Оп. 1. Д. 1. Л. 7. Друкарскі экзэмпляр.

10

Натарыяльна пасведчаны тыпавы дагавор на права забудовы зямельнага ўчастка ў п. Лагойск ад 22 чэрвеня 1945 г.

Ф. 1522. Оп. 2. Д. 94. Л. 13. Рукапіс на бланку.

11

Натарыяльна завераны дагавор дарэння часткі дома ў г. Мінску па вуліцы Цнянскай ад 25 жніўня 1945 г.

Ф. 1522. Оп. 2. Д. 95. Л. 561. Машынапіс. Аўтэнтык.

12

Выпіска дыслакацыі натарыяльных кантор па Баранавіцкай вобласці на 1945 год.

Ф. 2979. Оп. 3. Д. 1. Л. 7. Машынапіс. Копія.

13

Палажэнне намесніка Наркома юстыцыі СССР «Аб парадку пасведчання даверанасцей, прызначаных для дзеяння за мяжой» ад 18 студзеня 1946 г.

Ф. 2979. Оп. 1. Д. 3. Л. 6. Друкарскі экзэмпляр.

14

Загад намесніка Наркома юстыцыі СССР «Аб парадку засведчання копій з дакументаў, выдадзеных на тэрыторыі Бесарабіі і Закарпацкай Украіны» ад 18 студзеня 1946 г.

Ф. 2979. Оп. 1. Д. 3. Л. 7. Друкарскі экзэмпляр.

15

Паведамленне Баранавіцкага камунальнага банка на выдачу пазыкі для будаўніцтва жылога дома і забарона натарыяльнай канторы выкарыстоўваць гэтай маёмасцю без дазволу банка да канчатковага пагашэння пазыкі ад 4 ліпеня 1946 г.

ПРАЦЯГ (АБАРОТ)

Ф. 2979. Оп. 2. Д. 7. Л. 10?10об. Рукапіс на бланку.

16

Загад Мінюста СССР «Аб забароне натарыяльным канторам сведчыць дагаворы аб набыцці дзяржаўнымі, кааператыўнымі і грамадскімі прадпрыемствамі, установамі і арганізацыямі прамысловых тавараў і матэрыялаў за наяўныя грошы ў прыватных асоб, а таксама ў дзяржаўнай і кааператыўнай гандлёвай сетцы» ад 8 сакавіка 1948 г.

Ф. 2979. Оп. 1. Д. 9. Л. 23. Друкарскі экзэмпляр

17

Дагавор сацыялістычнага спаборніцтва паміж Клёцкай і Нясвіжскай дзяржаўнымі натарыяльнымі канторамі з 1 ліпеня па 31 снежня 1951 года.

Ф. 1562. Оп. 3. Д. 1. Л. 18. Рукапіс на бланку.

Версiя для друку
Падзяліцца: