Дзяржаўная пошліна

Рэквізіты атрымальнікаў дзяржаўнай пошліны

Парадак аплаты дзяржаўнай пошліны з дапамогай АРІП

УВАГА! ДЗЯРЖАЎНАЯ ПОШЛІНА ПЛАЦІЦЦА Ў АДПАВЕДНЫ БЮДЖЭТ ПА МЕСЦЫ ЗДЗЯЙСНЕННЯ ЮРЫДЫЧНА ЗНАЧНАГА ДЗЕЯННЯ.

ФАКТ платы дзяржаўнай пошліны шляхам пералічэння сумы дзяржаўнай пошліны з рахунку плацельшчыка пацвярджаецца дадатковым экзэмплярам плацежнай інструкцыі з адзнакай банка аб яго выкананні. Пры гэтым у адзнацы банка павінны ўтрымлівацца дата выканання плацежнай інструкцыі, АРЫГІНАЛЬНЫ ШТАМП БАНКА І ПОДПІС АДКАЗНАГА ВЫКАНАЎЦЫ.

Код плацяжу: для юрыдычных асоб03001, для фізічных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў03002

Стаўкі дзяржпошліны за дзяржаўную рэгістрацыю суб'ектаў гаспадарання, выдачу дублікатаў пасведчанняў аб іх дзяржаўнай рэгістрацыі (дадатак 22 да Асаблівай часткі Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь)

Найменне дакументаў і дзеянняў, за якія плаціцца дзяржаўная пошліна

Стаўкі дзяржаўнай пошліны

Сума (рублеў)

Дзяржаўная рэгістрацыя:

   

камерцыйнай арганізацыі

(за выключэннем камерцыйнай арганізацыі, у якой лік заснавальнікаў – інвалідаў перавышае 50 працэнтаў, камерцыйнай арганізацыі, створанай арганізацыяй ветэранаў, таварыствам інвалідаў, а таксама сялянскай (фермерскай) гаспадаркі)

1 базавая велічыня*

27 руб. 

Некамерцыйнай арганізацыі (за выключэннем названых у пунктах 3,6,9,11,13 і 14 дадатка 22 да Падатковага кодэкса)

0,5 базавай велічыні

13 руб. 50 кап.

індывідуальнага прадпрымальніка

0,5 базавай велічыні

13 руб. 50 кап.

камерцыйнай арганізацыі, у якой лік заснавальнікаў – інвалідаў перавышае 50 працэнтаў, камерцыйнай арганізацыі, створанай арганізацыяй ветэранаў, таварыствам інвалідаў, а таксама сялянскай (фермерскай) гаспадаркі

0,8 базавай велічыні

21 руб. 60 кап.

змяненняў і (або) дапаўненняў, якія ўносяцца ў статут камерцыйнай арганізацыі (устаноўчы дагавор – для камерцыйнай арганізацыі, якая дзейнічае толькі на падставе ўстаноўчага дагавора), за выключэннем камерцыйнай арганізацыі, у якой колькасць заснавальнікаў (удзельнікаў) –  інвалідаў перавышае 50 працэнтаў, камерцыйнай арганізацыі, якая ствараецца арганізацыяй ветэранаў, таварыствам інвалідаў, а таксама сялянскай (фермерскай) гаспадаркі

2 базавые велічыні

54 руб.

змяненняў і (або) дапаўненняў, якія ўносяцца ў статут камерцыйнай арганізацыі (устаноўчы дагавор – для камерцыйнай арганізацыі, якая дзейнічае толькі на падставе ўстаноўчага дагавора), у якой колькасць заснавальнікаў (удзельнікаў) – інвалідаў перавышае 50 працэнтаў, камерцыйнай арганізацыі, створанай арганізацыяй ветэранаў, таварыствам інвалідаў, а таксама сялянскай (фермерскай) гаспадаркі

0,5 базавай велічыні

13 руб. 50 кап.

змяненняў і (або) дапаўненняў, якія ўносяцца ў статуты некамерцыйнай арганізацыі (за выключэннем названых у пунктах 3,6,9,11,13 і 14 дадатка 22 да Падатковага кодэкса)

0,25 базавай велічыні

6 руб. 75 кап.

змяненняў, якія ўносяцца ў пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі індывідуальнага прадпрымальніка

0,25 базавай велічыні

6 руб. 75 кап.

Выдача дубліката пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі юрыдычнай асобы, пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі індывідуальнага прадпрымальніка

50 працэнтаў стаўкі, устаноўленнай за дзяржаўную рэгістрацыю адпаведных юрыдычнай асобы альбо індывідуальнага прадпрымальніка

 

* размер базавой велічыні складае 27 рублёў


Друкаваць
Апошняя змена 16.09.2019