Дакументы для дзяржаўнай рэгістрацыі

Пералік дакументаў для дзяржаўнай рэгістрацыі камерцыйных і некамерцыйных арганізацый:

  • заява аб дзяржаўнай рэгістрацыі па ўстаноўленай форме;
  • статут (устаноўчы дагавор для камерцыйнай арганізацыі, якая дзейнічае толькі на падставе ўстаноўчага дагавора) у двух экзэмплярах без натарыяльнага засведчання, яго электронная копія (у фармаце .doc або .rtf);
  • арыгінал або копія плацежнага дакумента аб аблаце дзяржпошліны.

(Аплата робіцца на разліковы рахунак у залежнасці ад рэгіструючага органа)

Для дзяржаўнай рэгістрацыі арганізацый, якія ствараюцца ў выніку рэарганізацыі ў форме зліцця або падзелу, прадстаўляюцца таксама арыгіналы пасведчанняў аб дзяржаўнай рэгістрацыі рэарганізуемых арганізацый.

Пры наяўнасці замежных заснавальнікаў дадаткова прадстаўляюцца:

  • для заснавальнікаў-замежных арганізацый легалізаваная выпіска з гандлёвага рэгістра краіны заснавання або іншы эквівалентны доказ юрыдычнага статусу арганізацыі ў адпаведнасці з заканадаўствам краіны яе ўстановы або натарыяльна завераная копія названых дакументаў (выпіска павінна быць датавана не пазней за 1 год да падачы заявы аб рэгістрацыі, перакладзеная, подпіс перакладчыка натарыяльна засведчаны);
  • для заснавальнікаў-замежных фізічных асоб копія дакумента, які сведчыць асобу (з перакладам і натарыяльна засведчаным подпісам перакладчыка). (Звяртаем увагу! Копія дакумента, які сведчыць асобу ўласніка маёмасці, заснавальніка-грамадзяніна Расійскай Федэрацыі, пры адсутнасці магчымасці прад'яўлення сапраўднага дакумента (арыгінала), павінна быць заверана натарыяльна. Уласнікі маёмасці, заснавальнікі – замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія маюць від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь прадстаўляюць копію віду на жыхарства).

Для рэгістрацыі садоўніцкага таварыства або сялянскай (фермерскай) гаспадаркі разам з названымі дакументамі падаецца копія дакумента мясцовага выканаўчага і распарадчага органа аб пацверджанні магчымасці размяшчэння садоўніцкага таварыства або сялянскай (фермерскай) гаспадаркі меркаваным месцы такога размяшчэння.


Пералік дакументаў для дзяржаўнай рэгістрацыі індывідуальнага прадпрымальніка:

  • заява аб дзяржаўнай рэгістрацыі па ўстаноўленай форме;
  • фотаздымак грамадзяніна (для дакументаў, памер 3х4 або 4х5 см);
  • арыгінал або копія плацежнага дакумента аб аплаце дзяржпошліны.

(Аплата робіцца на разліковы рахунак у залежнасці ад рэгіструючага органа)


Пералік дакументаў для дзяржаўнай рэгістрацыі змяненняў і (або) дапаўненняў у статутах камерцыйных і некамерцыйных арганізацый (устаноўчых дагаворах для камерцыйных арганізацый, якія дзейнічаюць толькі на падставе ўстаноўчых дагавораў):

  • заява аб дзяржаўнай рэгістрацыі па ўстаноўленай форме;
  • змяненні і (ці) дапаўненні ў двух экзэмплярах, якія павінны быць аформленыя ў выглядзе дадаткаў да статута (устаноўчага дагавора – для камерцыйнай арганізацыі, якая дзейнічае толькі на падставе ўстаноўчага дагавора), без натарыяльнага засведчання, іх электронная копія (у фармаце .doc або .rtf). Па жаданні статут (устаноўчы дагавор) можа быць прадстаўлены ў новай рэдакцыі;
  • арыгінал пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі ў выпадках змены назвы арганізацыі, рэарганізацыі ў форме далучэння (сведчанне далучанай арганізацыі) і пераўтварэння;
  • арыгінал або копія плацежнага дакумента аб аплаце дзяржпошліны.

(Аплата робіцца на разліковы рахунак у залежнасці ад рэгіструючага органа)

У выпадках змены ўласніка маёмасці, змены складу ўдзельнікаў, калі новым уласнікам, удзельнікам з'яўляецца замежная арганізацыя або замежная фізічная асоба, прадстаўляецца таксама:

  • для замежнай арганізацыі легалізаваная выпіска з гандлёвага рэгістра краіны заснавання або іншы эквівалентны доказ юрыдычнага статусу арганізацыі ў адпаведнасці з заканадаўствам краіны яе ўстановы або натарыяльна завераная копія названых дакументаў (выпіска павінна быць датавана не пазней за 1 год да падачы заявы аб рэгістрацыі, перакладзеная, подпіс перакладчыка натарыяльна засведчаны);
  • для замежнай фізічнай асобы копія дакумента, які сведчыць асобу (з перакладам і натарыяльна засведчаным подпісам перакладчыка). (Звяртаем увагу! Копія дакумента, які сведчыць асобу ўласніка маёмасці, заснавальніка-грамадзяніна Расійскай Федэрацыі, пры адсутнасці магчымасці прад'яўлення сапраўднага дакумента (арыгінала) павінна быць заверана натарыяльна. Уласнікі маёмасці, заснавальнікі-замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія маюць від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь, прадстаўляюць копію віду на жыхарства)

Пералік дакументаў для дзяржаўнай рэгістрацыі змяненняў, якія ўносяцца ў пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі індывідуальнага прадпрымальніка:

  • заява аб дзяржаўнай рэгістрацыі па ўстаноўленай форме;
  • арыгінал пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі;
  • фатаграфія (для дакументаў, 3х4 або 4х5 см);
  • арыгінал або копія плацежнага дакумента аб аплаце дзяржпошліны.

(Аплата робіцца на разліковы рахунак у залежнасці ад рэгіструючага органа)

Формы заяў і паведамленняў па пытаннях дзяржаўнай рэгістрацыі суб'ектаў гаспадарання http://minjust.gov.by/ru/egr/registration-form/

Версiя для друку
Падзяліцца: