Акцыя па бясплатнаму юрыдычнаму кансультаванню грамадзян напярэдадні Дня юрыста

Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Мінскага аблвыканкама 30 лістапада 2018 г. з 11.00 да 13.00 правядзе акцыю па бясплатным кансультаванні грамадзян па пытаннях, якія адносяцца да сферы юстыцыі, па адрасе: г.Мінск, вул. К. Лібкнехта, 68.

Па пытаннях, звязаных з прымусовым выкананнем судовых пастаноў і іншых выканаўчых дакументаў, можна будзе атрымаць кансультацыю ў намесніка начальніка Галоўнага ўпраўлення – начальніка ўпраўлення прымусовага выканання Барысіка Андрэя Уладзіміравіча (13 паверх, кабінет 1314) альбо па тэл. 207-32-99.

На пытанні, звязаныя з дзейнасцю органаў загса, натарыята, архіваў, па ліцэнзаванню юрыдычных паслуг, адкажа начальнік упраўлення арганізацый прававога абслугоўвання Балдоўская Алена Анатольеўна (1 паверх, кабінет 104) альбо па тэл. 208-59-15.

Па пытаннях рэгістрацыі і ліквідацыі суб'ектаў гаспадарання пракансультуе намеснік начальніка аддзела рэгістрацыі юрыдычных асоб Асадчык Валянціна Анатольеўна (3 паверх, кабінет 306) альбо па тэл. 207-32-14.

Версiя для друку
Падзяліцца: