Рэспубліканскі семінар па пытаннях дзейнасці органаў прымусовага выканання адбыўся ў Магілёве

У перыяд з 31 кастрычніка па 1 лістапада 2019 года ў Магілёве прайшоў семінар для кіраўнікоў упраўленняў прымусовага выканання галоўных упраўленняў юстыцыі аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама і іх намеснікаў, у якім прыняў удзел намеснік Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Д. Аўдзееў.

На семінары былі абмеркаваны актуальныя пытанні дзейнасці органаў прымусовага выканання, арганізацыі працы аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы органаў прымусовага выканання, а таксама правапрымяняльная практыка выканаўчага вядзення і праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў па пытаннях выканаўчага вядзення».

З дакладамі на названыя тэмы выступілі прадстаўнікі Міністэрства юстыцыі і тэрытарыяльных органаў прымусовага выканання.

Семінар прайшоў у актыўнай і дзелавой абстаноўцы, яго ўдзельнікі змаглі абмяняцца вопытам і інфармацыяй па актуальных тэмах ў сферы выканаўчага вядзення.

DSC 0090 res

Версiя для друку
Падзяліцца: