У Дзень архівіста Святлана Мацкевіч наведала Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці

6 кастрычніка ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца Дзень архівіста

У гонар прафесійнага свята начальнік упраўлення арганізацый прававога абслугоўвання галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінскага аблвыканкама Святлана Мацкевіч наведала Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці і прыняла ўдзел ва ўрачыстым мерапрыемстве.

Святлана Мацкевіч павіншавала супрацоўнікаў архіва з іх прафесійным святам і пажадала моцнага здароўя, дабрабыту і ўдачы ва ўсіх працоўных пачынаннях, уручыўшы лепшым ганаровыя граматы і падзякі галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінскага аблвыканкама.

Версiя для друку
Падзяліцца: