Даведачна-інфармацыйная служба «Кантакт-цэнтр сістэмы органаў прымусовага выканання»

«Кантакт-цэнтр сістэмы органаў прымусовага выканання»

Аператары кантакт-цэнтра падаюць грамадзянам даведачную інфармацыю ў межах кампетэнцыі органаў прымусовага выканання.

Патэлефанаваўшы ў кантакт-цэнтр, можна ўдакладніць інфармацыю, якая тычыцца:

- парадку ўзбуджэння выканаўчай справы, прадастаўлення звестак аб выканаўчых вытворчасцях, узбуджаных у дачыненні да даўжнікоў;

-  часу працы, графіка асабістага прыёму, кантактных дадзеных судовых выканаўцаў;

-  звестак аб судовым выканаўцы, вядучым выканаўчай вытворчасц;

-  інфармацыі аб наяўнасці запазычанасці ў рамках узбуджаных выканаўчых вытворчасцяў, парадку яе пагашэння;

-  работы рэестра запазычанасцяў па выканаўчых дакументах, размешчаных на афіцыйным інтэрнэт-партале Міністэрства юстыцыі.

З мэтай прадастаўлення поўнай і дакладнай інфармацыі аператары ў сваёй працы выкарыстоўваюць аўтаматызаваныя інфармацыйныя сістэмы органаў прымусовага выканання.

Пры паступленні скаргаў на дзеянні (бяздзейнасць) судовых выканаўцаў тлумачыцца парадак абскарджання, замацаваны ў заканадаўстве аб выканаўчай вытворчасці.

Кантакт-цэнтр працуе з 9.00 да 18.00 у працоўныя дні па гарадскім нумары + 375 (17) 2006778, мабільным нумары +375 (44) 5292000.

Версiя для друку
Падзяліцца: